
Літаратурна-краязнаўчы музей
дзяржаўнай установы адукаціі
"Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі"
(в.Мількаўшчына)



МУЗЕЙНЫ ФОНД
У выніку пошукавай работы былі здабыты многія музейныя прадметы: кнігі, дакументы, фотаздымкі, успаміны, архіўныя матэрыялы, прадметы паўсядзённага побыту, прылады працы, вырабы майстроў.
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:
*лагарыфмічная лінейка 1970 года;
*атэстат аб заканчэнні школы 1939 года;
*чарнільніца з ручкай;
*фільмаскоп (дыяпраектар) 1960-1970 гады;
*устаўная грамата 1862 года.
Кожны прадмет у музеі – гэта гісторыя жыцця нашых продкаў.

Чарнільніца

Верацяно драўлянае,
завостранае ў верхнім канцы і патоўшчанае да ніжняй трэці

Сукала драўлянае

Дыяпраектар (фільмаскоп),
металічны корпус, невялікіх габарытаў; 1960-1970 гады

Аўсвайс нямецкі,
1943 год


Грамата ўстаўная,
копія; 1862 год