top of page

НАВІНЫ

изображение_viberссссс_2020-07-07_10-59-
изображение_viber_2020-07-07_10-59-29.jp
6 чэрвеня - Дзень нараджэння Элізы Ажэшка

6 чэрвеня 2020 года

 

ЭЛИЗА ОЖЕ́ШКО (6 июня 1841 - 18 мая 1910).

Да памятнага знака ўсклалі кветкі. На месцы былой сядзібы пасадзілі дэкаратыўныя расліны. 

i.png
Члены Савета музея наводзяць парадкі

11 красавіка 2020 года

 

У нашым музеі прайшоў суботнік, у якім прынялі ўдзел педагогі і члены савета музея. Усе з задавальненнем прыводзілі ў парадак тэрыторыю каля музея.

2.jpg
3.jpg
сш2-2.jpg
сш2.jpg

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, ПРЫСВЕЧАНЫ МІЖНАРОДНАМУ ДНЮ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага 2020 года

 

У рамках Тыдня  роднай мовы ў ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Скідзеля" завiтала Савенкова Таццяна Анатольеўна, кіраўнік музея Элізы Ажэшка ў Мількаўшчыне. 

сш2-1.jpg

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, ПРЫСВЕЧАНЫ МІЖНАРОДНАМУ ДНЮ РОДНАЙ МОВЫ

20 лютага 2020 года

 

У рамках Тыдня  роднай мовы ў ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Скідзеля" завiтала Савенкова Таццяна Анатольеўна, кіраўнік музея Элізы Ажэшка ў Мількаўшчыне. Вучні 6 і 8-ых класаў з задавальненнем наведалі "Музей у чамадане", з цікавасцю паслухалі аповед  пра жыццё і творчасць нашай знакамітай зямлячкі пані Элізы. Таццяна Анатольеўна ад імя Таварыства беларускай мовы ўручыла падарункі самым лепшым знаўцам  беларускай мовы.

сш1-2.jpg
сш1.jpg
сш1-1.jpg
сш3-2.jpg
сш3.jpg

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, ПРЫСВЕЧАНЫ МІЖНАРОДНАМУ ДНЮ РОДНАЙ МОВЫ

19 лютага 2020 года

 

На базе ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Скідзеля" састаялася сустрэча з кіраўніком літаратурна-краязнаўчага музея ім. Э. Ажэшкі в. Мількаўшчына Таццянай Савянковай.

Музей у чамадане «Славутыя імёны маёй малой радзімы».

Музей запрашае

6 снежня 2019 года

 

Група членаў першаснай арганізацыі ДУА "Гродзенскае абласное кадэцкае вучылішча" наведала бібліятэку сямейнага чытання ў г.Скідзелі, музей імя Э. Ажэшкі ў вёсцы Мількаўшчына, перадавую першасную арганізацыю "Беларускі саюз жанчын" сярэдняй школы №1 г. Скідзеля.
Асноўная мэта - знаёмства з вопытам работы ГА "Беларускі саюз жанчын ""Надзея" пад кіраўніцтвам Л. В. Кашанковай.
Вялікі дзякуй за працу, за цікавы прадстаўлены вопыт, асаблівы дзякуй кіраўніку музея імя Э. Ажэшка Савянковай Таццяне Анатольеўне. 

bde9e20453d9b0bc0af57ad77abf0d78.jpg
невядомы салдат.jpg
невядомы салдат 1.jpg
Члены Савета музея наводзяць парадкі

3 лістапада 2019 года

 

Добраўпарадкаванне магілы невядомага салдата на вясковых могілках у Мількаўшчыне да дня памяці.

Увага! У нас экскурсія

1 лістапада 2019 года

 

Музею належыць важнае месца ў выхаванні навучэнскай моладзі, забеспячэнні захаванасці каштоўнасцяў гісторыі, культуры, прыроды, а таксама ў пашырэнні сярод вучняў ведаў пра значныя падзеі мінуўшчыны і сучаснасці.

Музей наведалі навучэнцы Свіслацкай сярэдняй школы.

свислочь экскурсия.jpg
старты.jpg
старты 1.jpg
Спартыўна-гульнявая праграма "Вясёлыя старты"

16 ліпеня 2019 года

 

У музеі прайшла спартыўна-гульнявая праграма "Вясёлыя старты". 

Дзень быў насычаны гульнямі, спартыўнымі спаборніцтвамі. Конкурсна-гульнявая праграма даставіла массу здавальнення.

Члены Савета музея праводзяць паісковую работу

16 чэрвеня 2019 года

 

У час наведвання радавых могілак у весцы Залесна Шчучынскага раёна, мясцовыя жыхары паведалі новыя звесткі пра сваячку Элізы Ажэшкі Катажыну Пачабутову, якая пахавана на гэтых могілках.

могілкі.png
тыдзень.jpg
Прайшоў тыдзень памяці Элізы Ажэшка

16 мая 2019 года

 

З 18 па 25 мая прайшоў тыдзень памяці Элізы Ажэшка.

Экскурсія па вёсцы Мількаўшчына пазнаеміла удзельнікаў з радавым маёнткам Ажэшкі. Наведванне месца, дзе нарадзілася пісьменніца, было канчатковым пунктам экскурсіі. Акрамя таго, сапраўднай знаходкай стаў агляд Пакроўскай царквы ў вёсцы Мількаўшчына.

У рамках літаратурнай гасцеўні "Каралева жывога слова" адбыўся конкурс на лепшага чытача вядомай пісьменніцы.

Малюнкі на тэму "Мой родны кут" былі прадстаўлены на творчай выставе. 

Працоўная акцыя "Беражы і ахоўвай прыроду"

16 мая 2019 года

 

У музеі прайшла працоўная акцыя "Беражы і ахоўвай прыроду". 

Мэта дадзенай акцыі – прыцягнуць як мага больш людзей да барацьбы з забруджваннем навакольнага асяроддзя. У рамках мерапрыемства дзеці падрыхтавалі малюнкі на тэму «Звяры, птушкі, лес і я – разам дружная Зямля!», а таксама брашуры з інфармацыяй аб раскладанні смецця прыроднага і прамысловага паходжання.

мусор акция.jpg
мусор акция.jpg
Народнае свята "Шчадроўкі"

12 студзеня 2019 года

 

Прайшло народнае свята "Шчадроўкі". Свята не толькі прыносіць радасць дзецям, дарослым, але і дае магчымасць "дакрануцца" да традыцый і абрадаў беларускага народа. 
Колядники спявалі калядныя песні, расказвалі вершы, танцавалі, з гасцямі гулялі ў беларускія народныя гульні.

Экскурсійна-забаўляльная праграма"Чароўная прыгода"

11 студзеня 2019 года

 

Здавалася б, навагоднія святы ззаду, але не!

У нас прайшла экскурсійна-забаўляльная праграма "Чароўная прыгода" ў рамках Калядных сустрэч лідараў дзіцячых і моладзевых арганізацый і аб'яднанняў.

У гэты дзень для падапечных сем'яў з Цэнтра пара адбылася экскурсія ў літаратурна-краязнаўчы музей в. Мількаўшчына, майстар-клас, забаўляльная праграма " Навагодняя прыгода ў гасцях у зімы!"

новый год 1.jpg
новый год.jpg
bottom of page